Няд. снеж 8th, 2024

Кірыліца з перыяду Кірылы-Мефодыя (Кіеўскай, Полацкай, Тураўскай і г.д. Русі), але так склалася, што зараз у гэтай мясцовасьці мае значны уплыў рф: Умоуна – вельмі складана карыстацца кірыліцай, але не мець стасункаў з рф (ці адмоўных, ці добрых – але сам факт кантакту ёсьць). І таму ёсьць абмежаванасьць – на малой плошчы і амаль у адным асяроддзі 2 сістэмы: рф і контр рф (усе іншыя).
Выкарыстоўваючы лацінку – маем магчымасьць больш лёгкай супрацы (бо звыкліся б) з іншым сьветам – амаль усім (акрамя тых, хто выкарыстоўвае арабскую вязь ці іерогліфы).

З асабістага досьведу: лёгка разумею кірілычныя тэксты (напрыклад, балгарскі), але сутыкнуўся з тым, што “а чаму я добра разумею размаўляючы з палякам голасам – амаль як украінскую 15 –20 год таму, але цяжка чытаць”, паглядзеў нашую лацінку – зразумеў, што гэта мне не полькую цяжка – гэта цяжка адаптаваць не кірылычны алфавіт.

Тоб-то магчымасьць выкарыстоўваць лацінку – спрашчае камунікацыю з цывілізаваным сьветам і ставіць +1 барьер расійскаму сьвету.
З улікам гісторыі і ўплыву Ўкраіны – успрымаць кірыліцу мы ўсё роўна будзем.
Але з прагматычнага пункту гледжаньня – распаўсюджанае выкарыстаньне лацінкі выгадна.

(бо спрашчае камунікацыю і нам, і з намі сяброў, і ўскладняе ворага)

Імхо: трэба дайсьці да такога адсотка як зараз мы маем з мовай:
Большасьць пакуль размаўляе расійскай, але можа пераходзіць на беларускую. І 100% разумее бел.

Калі мы будзем мець 30% тэксту лацінкай і так як з мовай – ня мець праблемы якімі літарамі карыстацца – гэта будзе цудоўна.

(тады да гэтага часу і рф будзе у заняпадзе, можна культываваць будзе кірыліцу як мясцовую мову бел-укр, а лацінку як міжнародную.

Па аналогіі з маладымі літоўцамі – для якіх літоуская як родная, а англ – як другая мова…
у нас зараз пакуль так з рус і бел ? )