Няд. снеж 8th, 2024

Ведаеце, хлопцы і дзяўчаты, пакуль я тут нашуся як дурны з той торбай – са зваротам да Патрыярха Барталамея, чую шмат:
“Я паза рэлігіяй”, “Рэлігія – опіум для народу” (казаў дарэчы любімы лукою Маркс), “нам ня трэба уляганьня – у рэлігіі яно ёсьць”, “я агностык” і г.д.

З гэтага такі вынік: гэта раўно “нам пофігу, што елізавецінскі манастыр зьбірае на кулі для сэрцаў Каліноўцаў, нам важна нашае мяркаванне наконт рэлігіі”
Ведаеце што: ў гэтым выпадку гэта ня мае розніцы. Тут важнае вашае мяркаваньне ці згодны вы, што арганізацыя, якая мае 100% ўплыў на 10% беларусаў, і адносны на 50%, зьбірае зь іх грошы і гэтыя грошы ляцяць кулямі ў нашых хлопцаў і маральнай+матэрыяльнай падтрымкай амапу.

А маглі б не ляцець. Калі б не падпарадкоўвалася царква маскве.
Калі вам падабаюцца загінулыя Каліноўцы – і, упеўненыя ў тым што яны “творят дело Божіе”, амапаўцы, якія катуюць Беларусаў,  – не падпісвайце.

А мне больш імпануе шмат пачутае “я агностык, але я разумею і я падпішу”.
Даруйце за эмоцыі, усіх абдымаю, Яр

P.s: Каб далучыць сваю суполку да звароту аб незалежнай ад масквы царквы можна напісаць сюды: @yarbert
Тэкст звароту тут: https://serebro.by1.info/pcb/ (калі вы ў РБ, праз VPN  і рэжым інкогніта пліз)

P.p.s: Так, мы не паўплываем хутка, але калі хоць крыху зьменьшым, хоць на 1 кулю – хтось жывы – не забіты, не паранены нам будзе ўдзячны. І магчыма ён таксама напіша “я не разбіраюся ў пытаннях рэлігіі” – але ў яго будзе тая рука, якой ён напіша.
Далучайцеся да звароту аб незалежнай царкве! Пішыце сюды: @yarbert