Птн. сак 29th, 2024

Ад падпісніка:

У таталітарнай краіне няма разьвіцьця, прапанаваць пернік ня могуць нікому, толькі пугу.

Таму ў людзей няма жаданьня разьвівацца і рухацца далей, бо рэжым можа адабраць апошняе: аблажыць падаткамі па самыя вушы ўласных, бедных грамадзян, спагнаць бізнэс, кінуць у турму ўсіх датычных і недатычных.

Вязьні жа ў нечалавечых умовах шыюць мусарам форму і да апошняга выраблялі прадукцыю, якая йшла на экспарт, а прыбытак адпаведна роўнымі стосамі клаўся ў кішэнь лукавай банды.

Шакалы гатовыя старацца за выплаты ды бонусы. Няма пляну, няма затрыманьняў ― няма бонусаў. Таму рэпрэсіі толькі мацнеюць, тэрарыстамі ды здраднікамі абвяшчаюцца людзі цалком мірных прафэсій, чый уклад у разьвіцьцё культуры і адукацыі краіны вельмі істотны.

Гвалт і прыдушэньне інтэлектуальнае эліты вядзе да таго, што грамадства дэградуе ня толькі эканамічна, але і інтэлектуальна, ўзровень хатняга гвалту ў краіне павялічыўся. Гвалт спараджае гвалт. Мусара занятыя “больш важнай справаю” і ўсім вядома якой. Ды і як памагатыя рэжыму могуць разьвязваць пытаньні гвалту ў грамадстве, калі фактычна яны самі ― гвалтаўнікі? А ўладу ў краіне узурпаваў нелюдзь, які зрабіў гвалт дзяржаўнай палітыкай. Крыважэрныя цытаты ня рэдкасьць з вуснаў самазванца:

“…выпальваць гартаваным жалезам”
“…На месцы таго настаўніка галаву бы скруціў шчанюку нейкаму”
“Добрая папруга часам таксама карысная для дзіцяці”.
Любыя чуткі маюць часьціну ісьціны, прыклаў тыран руку і да зьбіцьця маці Колі, Ірыны Абельскай.
Апасьля таго, як узурпатар прызнаўся, што сам біў сваіх дзяцей, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адмовілася ад падрыхтоўкі закону “Аб процідзеяньні хатняму гвалту”.

Ў таталітарнай дзяржаве ў небясьпецы знаходзяцца ўсе ейныя грамадзяне. Ня толькі праціўнікі рэжыму, але й ябацькі і япуцькі. Карная машына прынцыпова абыякая да такога паняцьця як чалавек зь ягонымі жаданьнямі, патрэбамі і поглядамі. Калі хтосьці аднойчы трапіў пад каўпак мусароў, то ён назаўсёды застаецца пад прыцэлам паслугачоў.

Ці можа гвалт пазытыўна уплываць на ход разьвіцьця грамадства і дзяржавы ўвогуле?

Сутнасьць гвалту ― навязваньне, прымус, пануючы ціск на аб’екты і суб’екты з мэтаю выкананьня імі дыктаванай волі, палітыкі, паводзін, увогуле ― ўсяго спосабу жыцьцячыннасьці.

Ў падставе гвалту ляжаць інстынктыўная агрэсыўнасьць чалавека, якая, таксама як і ягоная сацыяльнасьць, служыла сродкам барацьбы за выжываньне.

Ў працэсе эвалюцыі чалавека агрэсія не згасае, а набывае іншы характар. Гвалт выкарыстоўваецца не дзеля выжываньня, бо ў гэтым ужо няма неабходнасьці, а дзеля задавальненьня найперш надбіялягічных, сацыяльных патрэбаў у статусу, прэстыжу, самасьцьвярджэньні.

Атрымліваецца, што сацыяльны, гуманістычны пачатак у чалавеку адсунуты і асобная група вырадкаў выкарыстоўвае грубую, нічым не прыкрытую агрэсію дзеля таго, каб задаволіць свае асабовыя амбіцыі.