Сбт. снеж 21st, 2024

Сілы калабарцыянісцкага ўраду сёньня па сваіх каналах абвясьцілі, што затрымалі адміністратараў-актывістаў ревалюцыі і г.д.

ПалітРада Серабранкі сумесна зь іншымі і прадстаўнікамі суполак правяла дасканалую переправерку інфармацыі, лепш будзе казаць дэзынфармацыі.

Таму адпавядаем тэзісна:

1) Дадзеныя хлопцы сапраўды з нашага району.
2) Чат “Тіпічная Серебрянка” не з’яўляецца рэвалюцыйным, пратэстным і г.д. Увогуле ён мае падкрэсьленна апалітычны напрамак. Адміністратары не аднойчы адмаўлялі ў публікацыі акцый і рэпостаў паведамленьняў палітычнага сэнсу і адмаўляліся ад супрацы, матывуючы што “чат вне политики, пожалуйста не постите, мы вынуждены удалить”.
3) Ці з’яўляюцца дадзеныя хлопцы ўвогуле адмінамі ТС ― інфармацыя не праверана і маюцца факты якія сьведчаць, што гэта ўвогуле можа быць дэзынфармацыя з мэтай атрымаць “зорачкі” і дэматываваць актывістаў.
4) Ані гэтыя хлопцы, ані адмін склад ТС не супрацоўнічаў з актывам Серабранкі, але, магчыма, што хтось з хлопцаў мог (як і кожны ў РБ) мець свае ўласныя погляды на падзеі 2020.
5) Есць інфармацыя што адзін з хлопцаў ужо быў затрыманы раней (мабыць за фота, ці лайк), таму не выключаем што калябаранты проста схапілі ўжо затрыманага раней хлопца і яго сяброў, апасьля чаго прымусілі прызнацца што гэта яны “забілі Кенедзі”.

Адносна тактыкі калябарантаў датычнай да дваравых суполак працуе стары, любімы прадстаўнікамі мгб, жарт:

“.. В лес топчут двa оперa в форме с пaпочкaми, все нaчaли возмущaться:
― Мужики, вы кудa, вы тaм пaру дней просидите.
Оперa: ― Все нормaльно.
― Дa ну,, мы зaдолбaемся вaс тут ждaть.
― Все нормaльно. Короче вошли в лес.
В лесу шум, треск, крики.
Через 15 минут выходят! Выводят медведя в нaручникaх. Подводят к судьям.
Медведь:
― Где тут рaсписaться, я ― зaяц! )))) “

Цяпер бяз жарту:
паводзіны некаторых СМІ, якія пачалі трансьляваць паніку і дэзынфармацыю аб пасьпяховым затрыманьні “актыву Серабранкі”, выказваюць абуреньне і сьведчаць аб крайнім непрафессіяналізме.
Ніводныя з дадзеных “незалежных смі” не зьвярнуліся за каментаром да ніводнага прадстаўніка дваравых супольнасцяў.

Ані ў ПалітРаду Самакіраваньня Серабранкі, ані ў ДАР, ані ў КПД не было ні адзінага звароту!
Мабыць тады ўжо лепей увогуле памясьціць кз на лягатыпы і цытаваць белту?
Навошта “незалежныя смі” якія ня маюць кантакту з народам Беларусі спрыяюць пашырэньню дэзынфармацыі лукашыстага ўрада?

ПалітРада Вольнай Серабранкі. 08.12.2022