Сбт. Ліст 23rd, 2024

Фота Oleksandra Sakharuk

Ужо год як Украіна змагаецца за сваё йснаваньне ды за йснаваньне ўсяго цывілізаванага сьвету. Год жахлівых страт, разбураных месцаў, жыцьцяў ды лёсаў, і, вядома, надзеі.

Усе сьвядомыя беларусы падтрымліваюць Украіну.
Мы жадаем толькі аднога: каб расейскія войскі як мага хутчэй сышлі са ўсіх акупаваных тэрыторый ды ўсе адказныя за тое, што тварылася ўвесь мінулы год ва Ўкраіне, былі пакараныя.
Ўжо год як мы спрабуем давесьці, што Беларусы не раўно лукашэнка. Часам марна.

За гэты год у Беларусі былі арыштаваныя за выказваньне антываеннай пазыцыі шмат людзей: ня меней за 1575 чалавек
Былі й свае партызаны, якіх катавалі ды асудзілі на драконаўскія срокі: 12 асуджаных за дыверсіі на чыгунцы агулам на 191,5 гадоў няволі.
У Беларусі й зараз можна патрапіць за краты за здымак вайсковае тэхнікі ці за публічнае выказваньне супраць вайны.

Нажаль, за гэты год нашая краіна стала амаль канчаткова акупаванай тэрыторыяй з гаўлятэрам-цюцькай, якому ягоны ўладар дае загад, а ён шчасна яго выконвае.
І выдаленьне Беларусі з санкцыйных пакетаў зусім ня выратуе, калі ўладар цюцькі дасьць загад паслаць ужо сваіх жаўнерыкаў на вайну.

Тыя беларусы, хто ўжо з’ехаў, пэўна, будуць сёньня ўдзельнічаць у акцыях на гадавіну пачатку вайны.
Акцыі запланаваныя ў шмат якіх месцах па ўсяму сьвету.

Але тыя, хто застаўся ў дэ-факта акупаванай краіне, не здаюцца.
Нават сёньня мужныя беларусы вывесілі сьцяг Украіны недзе ў Менску.

За нашую ды вашую свабоду!
Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!