Сбт. снеж 21st, 2024

Узброеныя фармаванні А. Лукашэнкі (часьцей КДБ) сёння ўрываюцца ў дамы былых палітвязняў і іншых дабрасуменных грамадзян РБ, робяць вобшукі, глядзяць тэхніку і ў некаторых выпадках знявольваюць (патрапілі ў палон больш за 80 чалавек).

Згодна з інфармацыі службы бяспекі АБС і каналаў палітвязняў (Вясна і інш.) зацікаўленасць груповак абумоўлена тым, што лукашэнкаўскі рэжым дадаў у спіс “экстремістаў” ініцыятыву IneedHelp,

Здабыўшы базу аплат Еўраопта, праціўнік на допытах цікавіцца:

ці атрымлівалі грамадзяне грашовую дапамогу прадуктамі ад IneedHelp або іншых ініцыятыў. І чаму на імя грамадзяніна былі замоўленыя прадукты з аплатай з іншаземных картак. Ці то ім дапамагаюць іх сваякі (сябры), ці гэта дапамога нейкіх небясьпечных для ворага ініцыятыў.

Факт аплаты з іншаземных рахункаў ім вядомы, але невядома крыніца.

Лукашэкнаўскія групоўкі імкнуцца чарговы раз сеяць паніку сярод сумленных грамадзян і пажывіцца за кошт Беларускага народу.

Крыніца – Альянс Беларускіх Суполак