Сбт. снеж 21st, 2024

Апошнім часам чую настроі паразы: “усе лепшыя ўжо сядзяць”, “хопіць казак” “Начинали мы, потому что верили что можем изменить всё. Сейчас наши барахтанья тут бессмыссленны”, “ён пайшоў ваяваць за зданьнёвае дабро, а мяне пакінуў адну дома”

і іншыя моманты.

Хлопцы і дзяўчынкі!

Напомню: мы ўсе разам, ўсёй краінай змагаемся толькі два з паловаю гады. Так хтосьці больш, хтосьці нашмат больш.

❗️Але тое, што ўсе разам будавалі 30 год і часам будуем і зараз (налогі), ― нельга зьмяніць на нешта новае за 5 хвілін. 

‼️Больш таго ― нам самім трэба зьмяніцца. Мы да таго звыкліся да дыктатуры, што будуючы “Новую Беларусь” часам будуем яе па старых лекалах. Колькі добрых праэктаў было сапсавана праз гэта.

???? Трэба падтрымліваць адзін аднаго!

???? Ведайце мы лепшыя!

Нас спрабавалі зьнішчыць больш за 300 год, зьнішчалі культуру пры кожнай акупацыйнай уладзе.

Прышчаплялі яблык разладу: дзяўчынкам, што нашыя хлопцы кепскія, а папраўдзе з рукамі іх адрываюць з захаду да ўсходу, хлопцам ― тое ж самае ў бок дзяўчынак.

????Мы ― нашчадкі самага шляхетнага народу Эўропы. (хто ведае пра праблемы пры падзеле РП – што ні беларус ― шляхціч).

‼️МЫ НАРАДЗІЛІ ШМАТ ВЯЛІКІХ ДЗЕЯЧАЎ, якія ўплывалі на палітыку і культуру па ўсёй зямной кулі. Ў гонар беларуса названа адзіная гара ў Аўстраліі, выспа, акруга, горад і г.д. – і гэта толькі адзін беларус!.

Так мы паўплывалі на сусьвет, нас баяцца на ўсходзе “няма Беларусаў, толькі нейкія злыя ляхі, што амаль зьнішчылі масковію і нашы мяккія маленькія браты с белорусіі”

Не, хлопцы і дзяўчынкі: так, мы ганарлівыя, і нам складана дамаўляцца. так, нам стагоддзямі прышчаплялі міт пра маленькіх інфантыльных беларусікаў. 

І ўжо хочацца здацца.

Але!!! Зноўку кажу — УПА і нашыя чорныя каты і іншыя апасьля другой сусьветнай былі ў больш кепскім становішчы.

Менавіта гэта, не маючае переспектывы, змаганьне дало магчымасьць аднавіцца Украіне. І мець кадры, якія зьмянілі дзяржаву з пост-саўковай да той. якая лякае “2-ю армію сусьвету”.

Таму цяжка, але не зусім кепска.

‼️Працягвайце сістэматычна рабіць свой кавалак працы па стварэньню нашай дзяржавы.

???? Падтрымлівайце адзін аднаго. Абдымайце!

????Кажыце добрыя словы і дзякуйце адзін аднаму за тое, што кожны робіць.

Ня ўсе лепшыя за кратамі, але давайце памятаць аб тых, хто там, і не ныць успамінаючы пра іх, а разумець, што тыя хто там ― глядзяць на нас, адчуваюць, што … вось што яны адчуваюць? Тое, што усіх лепшых знішчылі? Усе скончылася? “барахтанья тут бессмысленны”? Тое што яны сядзяць, ой стаяць па 20 ў камеры на 2 ― гэта было дзеля казак? Ім трэба адчуваць, што яны гэта зрабілі недарма і змаганьне працягваецца.

❗️Кожны, кожны! 

????Ўвесь час падтрымлівайце адзін аднаго. 

????Пытайце як справы, гутарыце.

????Рабіце прыемнасьці. 

????Падкрэсьлівайце, што ўклад кожнага ў нашую агульную справу важны. Упершыню мы разам, усе разам. Незалежна ад поглядаў, пачатковага палітычнага вектару, полу, узросту, сацыяльных груп і пластоў. 

Мы разам і мы напачатку вялікага шляху. Наша мэта не “супраць лукашэнка” ― як па сэнсу “абы небыло вайны”. 

‼️НАША МЭТА ― НАШАЕ БЕЛАРУСКАЕ ГРАМАДСТВА. 

Якое застанецца такім жа тэленавітым і маючым гонар. Але яшчэ будзе мець братэрства і любоў. Ня будзе маленькім дзіцянём і шукаць новага “бацьку”, “мацьку” г.д., а будзе адчуваць сваю ўнутранную цяплыню і ўтульнасьць. 

❗️Мы разам, мы здолелі шмат чаго. Але ня ўсё адразу. Не адступайце.

❗️Рухайцесь наперад!

На прыканцы:

1) Трымайце спасылку на фільм пра змагання украінскага падполля https://www.youtube.com/watch?v=WGVVM7GNKgY (Калі ў РБ калі ласка з vpn і рэжыму інкогніта)

2) Як “лісты шчасьця” калі дачыталі — перашліце 10 асобам

3) Абдымайце і дзякуйце адзін аднаму. Падтрымлівайце. 

3а) Любіце квэсты — так сама рабіце трэці пункт па 10 асоб на дзень. Не атрымалася 10 — рабіце 5.

4) Максімальны рэпост!

А ў мяне пакуль будзе на вокладцы “Hope” (Надзея) — гадуйце і трымайце сваю надзею і сагравайце яе сваёю любоўю.

Усех абдымаю, Яр


P.s для рэпосту можна ўзяць тут: https://t.me/serebro2020/738