Чцв. сак 28th, 2024

24.08.2022. Яр. ПалітРада Вольнай Серабранкі:

Віншуем сяброў з Днём Незалежнасці.

Ведаем, што ўсё будзе добра, Краіна пераможа балота. Мабыць, ня хутка, але 100%.

І ў гэты дзень мы паглядзім на стан нашай барацьбы і незалежнасці:

Як казаў ЯрВасіліч ???? яшчэ ў верасьні 20га:

Калі параўноўваць з Украінай, то не з апошнім майданам, а хутчэй з барацьбою УПА 40-70х.

Гэтыя хлопцы і дзяўчынкі змагаліся не маючы тылу, але маючы ворага — нямецкую і радзянскую імперыі + маючы “бандэраўскія банды”, створаныя з супрацоўнікаў НКВД і здрадзіўшых паплечнікаў, якія прыкідваліся сваімі, і тым рабілі дрэнную славу паўстанцам. Яны рабавалі, гвалцілі і забівалі мясцовае насельніцтва і спрабавалі выйсці шляхам прапановы супрацы з сапраўднымі паўстанцамі.

Шляхам доўгай бескампраміснай барацьбы яны хоць і былі знішчаныя як вайсковыя фармаванні, але былі тым падмуркам, на якім сфармавалася Украінская Нацыя. Гэты падмурак сфармаваў тое, што забяспечыла паразу ворагу ў 2014м — нацыянальна арэнтаваныя супольнасці ва ўсіх колах і мясцовасцях. Нацыянальна арыентаваную моладзь , палітыкаў і г.д. .. увогуле гэта была ня першая спроба майдану, але яна атрымалася.

Ці была б не паспяховай беларуская рэвалюцыя 20га, калі б Гарадзенская і Берасцейская вобласці цалкам, разам з мясцовым урадам падтрымалі наш “майдан”? Калі б мясцовы “беркут” выказаў прабачэнні і паўстаў на бок народа?

Але ў нас такога не было. Бо яшчэ мы на ранейшым этапе.

Але! Не ўсе так кепска.

Праціўнік нас ацэньвае добра. Лепш, чым мы самі:

На нас накіраваныя самыя вялікія страхі маскоўскай мадэлі.

1) Мы (з народамі-сябрамі) амаль захапілі і амаль зьнішчылі маскву.

2) Мы не аднойчы паўставалі і дапамагалі тым, хто імкнуўся яе знішчыць

3) Мы былі асновай першай дэмакратычнай дзяржавы

4) Мы, як і Кіеў — гэта аснова, а масква толькі намагаецца скрасці праект Русі

5) Мы (+ Кіеў) — першакрыніца іх мовы

6) Таксама мы: Берасцейскія і землі Гародні + Галіччына = першае Руське каралеўства.

7) Мы свядомыя, Мы цвёрдыя, Мы моцныя.

Вораг імкнецца пазбавіць нас нашай рэчаіснасці таму:

1) Першай атэістычнай, пазбаўленай нацыянальнай ідэнтычнасці — цалкам без падмурка — павінна была стаць менавіта бсср

2) Беласток і Вільня адышлі да Польшы і Літвы (Недаацанілі іх — таму Літве добра пашанцавала).

3)У нас таксама быў галадамор

4) Масква баіцца свядомасці і заўжды будзе падтрымліваць і падтрымлівае тых, хто яе знішчае, бо страшна ж. І Смаленск наш ????

Таму так, рэваюцыя будзе патрабаваць багата часу, але ў нас значна лепшыя ўмовы. Давайце зробім параўнанне:

1) Рым, напалохаўшыся пагрозы Карфагену, знішчыў яго ўшчэнт (а мы жывыя)

2) Мы (нягледзчы на стагоддзі сістэмнага знішчэння беларусаў) здолелі стварыць сапраўдную пагрозу змены ўлады. Амаль як змена ўлады ў Маскве нашымі продкамі ????

3) Мы маем большую падтрымку чым УПА ў 50-70х

4) Мы маем цяпер “беларускае лоббі” па ўсім свеце, і яно па патэнцыйным уплыве блізкае да яўрэйскага.

5) Мы маем, у адрозненьні ад Ізраіля, тэрыторыю, на якой жыве нашае насельніцтва.

6) У адрозненні ад УПА мы ваюем не з 2 імперямі, а з 1 ценню ад імперыі, якая паступова знікае пад Украінскім сонцам

7) Мы ўжо здолелі ня толькі дапамагчы сябе, але і ўся нашая структура дапамогі адразу уключылася ў дапамогу ўцекачам з Украіны. Законы, выбітыя “крывёю і потам” дзеля сябе, былі за пару дзён адаптаваныя для ўкраінскіх уцекачоў.

8 ) Мы, тыя каго знішчалі некалькі стагоддзяў – усё ж такі нашчадкі ВЯЛІКАГА Княства Літоўскага. І будучы амаль знішчанымі як нацыя, выратавалі шмат жыццеў. І пакуль мы тая костка ў горле галіяфа, якая пагражае яго жыццю.

8а) Таму нашыя валанцёры закрываюць тыл украінскім сем’ям, а іх хлопцы (і нашыя таксама) маюць магчымасць ваяваць, значна менш думаючы пра небяспеку сваіх дачок і дружын.

(Ва Украінцаў таксама добрыя валанцёрскія рухі, але яны скіраваны на дапамогу фронту).

Канешне нам кепска, бо ёсць недавер, здрада, непаразуменні, карупцыя нават у “Новай Беларусі”. Але ці няма такога ў іншых – ёсць.

Ва Украіне ёсць тыя, хто карэктуе маскоўскі агонь за 100 даляраў. Не, яны не расейцы. Ім проста 100$ больш патрэбныя, чым жыццё сяброў. У Літве ёсць шмат ябацек і япуцек — значна больш чым у нас. Так!

Нашыя праблемы патрабуюць вырашэння, кепскія людзі — пакарання. Але гэта не павінна нас спыняць, бо гэта не ўнікальна. Такія ж пытанні ёсць ва ўсіх.

Так, мы на значна раняшнім этапе чым нашыя суседзі і сябры, але мы маем значна лепшыя ўмовы, маем структуру, маем досвед, і тое што мы пераможам — гэта ўжо пытанне часу.

Нам жа трэба далей працаваць над пашырэннем уплыву, адукаванасьцю сябе, пазбаўленнем ад радзянскіх (ссср) комплексаў і асабістых звычак. І разважліва, паступова і рашуча рухацца да Нашай Перамогі. А сябры падтрымаюць.

Бо нашае агульнае змаганне — гэта не за колеры і літары — гэта за нашыя мэты: мець Волю, рабіць Дабро, мець Розум, мець Любоў.

— Усё гэта ёсць Бог і Аснова Сусьвету.

А хто ідзе супраць Бога?